Навiны

29.10.2019
Сумесны беларуска-літоўскі адбор проб паверхневых вод і міжлабараторныя зверкі

24.10.2019 на трансгранічным пункце назіранняў на рацэ Вілія (тэрыторыя Рэспублікі Беларусь) у адпаведнасці з Планам сумесных беларуска-літоўскіх адбораў проб і міжлабараторных параўнальных аналізаў проб паверхневых вод на трансгранічных участках водных аб'ектаў і абмену інфармацыяй аб стане паверхневых вод на 2019 год, адбыўся беларуска-літоўскі сумесны адбор проб паверхневых вод з удзелам лабараторных службаў бакоў. Удзельнікі з беларускага боку - лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя: Гродзенская абласная лабараторыя аналітычнага кантролю, Смаргонская міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю і лабараторыя фізіка-хімічных вымярэнняў (г. Мінск), з літоўскага боку - лабараторыі Дэпартамента даследаванняў навакольнага асяроддзя (ДДНА) Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя: аддзел хімічных даследаванняў, Алітуйскі аддзел аналітычнага кантролю, Уцянскі аддзел аналітычнага кантролю, Вільнюскі аддзел аналітычнага кантролю.

Адабраныя пробы дастаўлены ў лабараторыі для правядзення міжлабараторных параўнальных аналізаў.


Усе навіны