Адбор
проб і правядзенне вымярэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя
ажыццяўляюцца ў мэтах:
üацэнкі захавання нарматываў якасці навакольнага асяроддзя;
üацэнкі захавання нарматываў дапушчальных уздзеянняў на
навакольнае асяроддзе;
üацэнкі эфектыўнасці прыродаахоўных мерапрыемстваў;
üкомплекснай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе
гаспадарчай і іншай дзейнасці, што ажыццяўляецца на падставе комплексных
прыродаахоўных дазволаў;
üацэнкі адпаведнасці фактычных параметраў работы ачышчальных
збудаванняў, машын, механізмаў параметрам, зацверджаным у складзе праектнай
дакументацыі;
üацэнкі выканання тэхнічных патрабаванняў да саставу паліва;
üацэнкі эфектыўнасці вытворчых назіранняў у галіне аховы
навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
üацэнкі выканання іншых патрабаванняў і нарматываў у галіне аховы
навакольнага асяроддзя.
Адбор
проб і правядзянне вымярэнняў ажыццяўляюцца адносна:
üвыкідаў
забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў;
üвыкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад
мабільных крыніц выкідаў;
üвыкідаў забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніц выкідаў да
і пасля праходжання праз газаачышчальныя ўстаноўкі;
üатмасфернага паветра ў межах зоны ўздзеяння аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра;
üпаверхневых
вод у раёне размяшчэння крыніц вадаскіду сцёкавых вод;
üпадземных вод у раёне размяшчэння выяўленых або патэнцыяльных крыніц іх забруджвання;
üвадаскіду сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб'екты, у тым ліку
да і пасля праходжання праз ачышчальныя збудаванні сцёкавых вод;
üзямель (уключаючы глебу) у раёне размяшчэння выяўленых або
патэнцыяльных крыніц іх забруджвання;
üпаліва;
üадходаў.